камі́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

На камінку гарэў смольны корч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камі́нак камі́нкі
Р. камі́нка камі́нкаў
Д. камі́нку камі́нкам
В. камі́нак камі́нкі
Т. камі́нкам камі́нкамі
М. камі́нку камі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камі́нак, -нка м. камелёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камі́нак, ‑нка, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэлі ўсю ноч смалякі. Гілевіч. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камі́нак, каміно́к, камяно́к ’выемка ў печы, месца ля чалеснікаў, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты’ (ТСБМ, КЭС, лаг.; Інстр. I, Сцяшк.), ’пярэдняя частка печы’ (Яруш.), ’выступ на коміне для запалак, гзымс’ (Сцяц.; Мат. Маг.; в.-дзвін. Шатал.; Сцяшк.) ’шкло ў газавай лямпе’ (мін., Кар.; Жд. 2; КЭС, лаг.; Інстр. I; жытк., Жыв. сл.). Запазычана з польск. kominek. Да комін (гл.). Сюды ж каміна́р ’чысцільшчык комінаў’, ’запэцканы ў сажу’ (ТСБМ, Некр., Сцяц., Жд. 3, Гарэц., Сцяшк.) і камінарнік ’тс’ (стаўбц., Жыв. сл.; шчуч., Нар. лекс.; вілей., Нар. сл.; Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́мінак м., см. камі́нак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камелёк уменьш.-ласк. камі́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Камяно́к, кымянок ’ачаг’, ’каменне ў лазні’ (Нас., Нік. Очерки; дзярж., Шн. 2). Ст.-бел. коминокъ ’ачажок’, да комін (гл.). Парсун, таксама камінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяко́лак ’прымурак, выступ у печы’ (ТСБМ; паст., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; Мат. Маг.), ’пячурка ў сцяне печы’ (Бяльк.; мядз., Нар. словатв.; круп., Нар. сл.), ’прыпечак; ніша збоку прыпечка, куды зграбаюць вуголле’ (ТСБМ, лаг., трак., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Ян.; Нас.: “у Магілёўскай і Віцебскай губерніях”), ’камінак’ (Сцяшк.; Нас.: “у Мінскай і Гродненскай губерніях”), пяко́лка ’гзымс, карніз зверху печы’ (Бяльк.), ’ямка для заграбання жару на прыпечку’ (Арх. Федар.). Утворана ад пе́кла разм. ’вельмі моцная гарачыня’, магчыма, пад уплывам польск. piekiełek ’запечак, месца паміж печчу і сцяной’, piekiełko ’прыпечак, прымурак перад уваходам у печ’, паводле Банькоўскага (2, 549), з першаснага *piekłek/*pkiełka, памянш. ад ст.-польск. pkieł ’пекла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)