кампо́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампо́т кампо́ты
Р. кампо́ту кампо́таў
Д. кампо́ту кампо́там
В. кампо́т кампо́ты
Т. кампо́там кампо́тамі
М. кампо́це кампо́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кампо́т, -у, М -по́це, мн. -ы, -аў, м.

Салодкае пітво са звараных у вадзе ягад, садавіны.

|| прым. кампо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампо́т, -ту м. компо́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампо́т, ‑у, М ‑поце, м.

Пітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам. Яблычны кампот. Чарнічны кампот. // Сумесь сушанай садавіны і ягад для гэтай стравы.

[Фр. compote.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кампот ’пітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам’ (ТСБМ). Відавочна, запазычана з рус. компот, якое ў XVIII ст. прыйшло з франц. compote ’тс’ < ст.-франц. composte < лац. composita ’змешаная’ (Шанскі, 2, 245–246; Слаўскі, 2, 399). Фасмер (2, 306) дапускае пасрэдніцтва ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухафру́кты, -аў.

Сушаныя фрукты.

Кампот з сухафруктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

компо́т кампо́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курага́, -і́, ДМ -разе́, ж. (зб.).

Высушаныя абрыкосы без костачак.

Кампот з курагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узва́р, -у, м.

Адвар з ягад, траў і пад., а таксама кампот з сушаных фруктаў ці ягад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарні́цы, -ніц, адз. чарніца, -ы, ж.

1. Кустовая дзікарослая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Чорна-сінія ягады гэтай расліны.

Кампот з чарніц.

|| прым. чарні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)