Кампот ’пітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам’ (ТСБМ). Відавочна, запазычана з рус. компот, якое ў XVIII ст. прыйшло з франц. compote ’тс’ < ст.-франц. composte < лац. composita ’змешаная’ (Шанскі, 2, 245–246; Слаўскі, 2, 399). Фасмер (2, 306) дапускае пасрэдніцтва ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)