кампенсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Аплаціць (аплачваць), пакрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш.

К. страты.

К. згублены час.

2. Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампенсава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кампенсу́ю кампенсу́ем
2-я ас. кампенсу́еш кампенсу́еце
3-я ас. кампенсу́е кампенсу́юць
Прошлы час
м. кампенсава́ў кампенсава́лі
ж. кампенсава́ла
н. кампенсава́ла
Загадны лад
2-я ас. кампенсу́й кампенсу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кампенсу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампенсава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кампенсу́ю кампенсу́ем
2-я ас. кампенсу́еш кампенсу́еце
3-я ас. кампенсу́е кампенсу́юць
Прошлы час
м. кампенсава́ў кампенсава́лі
ж. кампенсава́ла
н. кампенсава́ла
Загадны лад
2-я ас. кампенсу́й кампенсу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час кампенсава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампенсава́ць

1. сов. компенси́ровать, возмести́ть;

2. несов. компенси́ровать, возмеща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Аплаціць (аплачваць), накрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш. Кампенсаваць нанесеныя страты. // Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым‑н. Аўгіня кампенсавала .. [дачцы] бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. Колас. Па дарозе надумаў [Кірыла] .. заехаць адразу да Зосі і размовай з ёй кампенсаваць страчаны дзень. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

компенси́ровать сов. и несов. кампенсава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампенсава́цца, ‑суецца; зак. і незак.

1. Аплаціцца (аплачвацца), ураўнаважыцца (ураўнаважвацца).

2. толькі незак. Зал. да кампенсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшкадо́ўваць

‘узнагароджваць каго-небудзь, кампенсаваць што-небудзь, эканоміць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адшкадо́ўваю адшкадо́ўваем
2-я ас. адшкадо́ўваеш адшкадо́ўваеце
3-я ас. адшкадо́ўвае адшкадо́ўваюць
Прошлы час
м. адшкадо́ўваў адшкадо́ўвалі
ж. адшкадо́ўвала
н. адшкадо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. адшкадо́ўвай адшкадо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адшкадо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампенсава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кампенсаваць.

2. у знач. прым. Які мае кампенсацыю (у 2 знач.); ураўнаважаны чым‑н. Кампенсаваны парок сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возмести́ть сов. (покрыть недостающее) пакры́ць; (оплатить) аплаці́ць; (возвратить) вярну́ць; (компенсировать) кампенсава́ць; (заменить) замяні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)