камлё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камлё́т камлё́ты
Р. камлё́та камлё́таў
Д. камлё́ту камлё́там
В. камлё́т камлё́ты
Т. камлё́там камлё́тамі
М. камлё́це камлё́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Камлёт ’саматканая шарсцяная спадніца больш высокай якасці, чым андарак’ (Юрч., Бяльк.), ’андарак’ (чачэр., Жыв. сл.), ’суконная або шарсцяная тканіна’ (Гарэц.), камлот ’тоўстая баваўняная або шарсцяная тканіна з чорных і карычневых нітак’. Відавочна, праз рус. мову з ням. Kamelol або з франц. camelot ’тканіна з воўны ангорскай казы’ (Фасмер, 2, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каллёт ’верхняя спадніца’ (Мат. Маг.). Асіміляцыя зычных. Гл. камлёт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скамлёты ‘тонкая жэрдка з трыма сучкамі на канцы (знімаць яблыкі)’ (мядз., Нар. словатв.). Утворана ад *скаміць, скамлю (гл. скамы) з суф. ‑от‑ + канчатак мн. л., першапачаткова назва дзеяння. Не выключана фармальнае збліжэнне з камлёт ‘саматканая суконная спадніца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)