камента́рый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камента́рый камента́рыі
Р. камента́рыя камента́рыяў
Д. камента́рыю камента́рыям
В. камента́рый камента́рыі
Т. камента́рыем камента́рыямі
М. камента́рыі камента́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. звычайна мн. Тлумачэнні да якога-н. тэксту.

Збор твораў Якуба Коласа з каментарыямі.

2. мн. Разважанні, тлумачальныя і крытычныя заўвагі аб чым-н.

Каментарыі карэспандэнта.

Каментарыі не патрэбны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камента́рый м., в разн. знач. коммента́рий;

~рыі непатрэ́бны — коммента́рии изли́шни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камента́рый, ‑я; Р мн. ‑яў; м.

1. Тлумачэнне да якога‑н. друкаванага тэксту ў форме заўваг, зносак і пад. Фразеалогія арыгінала, захаваная [у перакладзе] Янкам Купалам, не патрабуе.. каментарыяў. Яна зразумела. Палітыка. // часцей мн. (камента́рыі, ‑яў). Выданне з тлумачэннямі да якога‑н. твора. Каментарыі да карт Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Выданне твораў Я. Коласа з каментарыямі.

2. часцей мн. (камента́рыі, ‑яў). Крытычныя і тлумачальныя разважанні на якую‑н. тэму. «Як прыгожа пахне лес, луг, рака і поле», — цытаваў Музін Краскіна і тут жа падсалоджваў уласнымі каментарыямі: «Колькі эмоцыі ў гэтых радках». Рылько.

[Лац. commentarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коммента́рий камента́рый, -рыя м.;

коммента́рии изли́шни камента́рыі непатрэ́бны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэфсі́р, ‑а, м.

Каментарый да тэкстаў свяшчэннага пісання арабаў, тлумачэнне такіх тэкстаў. Тэфсір к Карану. // Тэкст Карана на арабскай мове з падрадковым перакладам на беларускую мову.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́жы по́яс ’вясёлка’ (брасл., ДАБМ, 901–902, карта № 312). Гэта назва, бясспрэчна, калька адпаведных балтыйскіх слоў. Параўн. літ. diẽvo júosta, лат. dievą josta ’вясёлка’ (літаральна ’божы пояс’). Гл. Непакупны, Baltistica, V (1), 1969, 69–76 (там і карты, і этнаграфічны каментарый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каменці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Даць (даваць) каментарый, каментарыі да якога‑н. тэксту. Каменціраваць помнік старажытнай пісьменнасці.

2. Абмяркоўваць, тлумачыць што‑н., рабіць свае заўвагі аб чым‑н. Каменціраваць спектакль. □ — Вярнуўся ўчора, — скорагаворкай паведамляла Таццяна Цімафееўна пра дырэктара завода, не адважваючыся, аднак, адкрыта каменціраваць гэтыя падзеі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабі́ны ’вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу бабіну курыцу’ (Нас., Бяльк.), бабі́нкі ’пачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці’ (Шат., Янк. Мат.). Утварэнне ад ба́ба ’баба-павітуха’. Параўн. рус. баби́ны ’тс’, укр. баби́ни ’другі дзень каляд’. Этнаграфічны каментарый гл. СРНГ, 2, 20, і Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаўка ’лешч, Abramis brama, L.’ (Крыв.), укр. плесканка. плескавшу ’рыба Abramis argyrolenca’, самбарск. pleskawka ’тс’. чэш. pleskač, славац. р! і es kac, балг. пляскатай. Да асновы piešk-, параўн. плёскатам пляскаць, у тым ліку ’нераставаць’: рыба прыскочыць (ЛА, 1). Параўн. каментарый да славац. трэнчынск. таіў pleskač — “v miestach nerestenia robią vel’ky čl’apot (’плёскат, лапатанне’), plieskanie” (Этимология–1978, 87). Гл. таксама Махэк₂, 120. Паводле Каіаміец (Рыбы, 67), другаснае ўтварэнне на базе першасных *leščati, Vjaščati гукапераймальнага паходжання, параўн. лешч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)