камба́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механізатар, які працуе на сельскагаспадарчым камбайне.

|| прым. камба́йнерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камба́йнер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камба́йнер камба́йнеры
Р. камба́йнера камба́йнераў
Д. камба́йнеру камба́йнерам
В. камба́йнера камба́йнераў
Т. камба́йнерам камба́йнерамі
М. камба́йнеру камба́йнерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камба́йнер м. комба́йнер, комбайнёр разг.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камба́йнер, ‑а, м.

Механізатар, які працуе на сельскагаспадарчым камбайне. А цяпер вакол шчаціна пожні. Прыйдуць трактары араць сюды, Бо дажаў пшаніцы клін апошні Толькі што камбайнер малады. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комба́йнер камба́йнер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камба́йнерка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да камбайнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няке́пскі, ‑ая, ‑ае.

Даволі добры, нядрэнны. Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. І зямля някепская... Колас. Дзяўчынка ведала, што бацька яе някепскі камбайнер. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камба́йн ’складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх механізмаў’ (ТСБМ), камба́й, канба́йн, комба́йн, кынба́й ’тс’ (Сцяшк.; Яшк. З жыцця; Сл. паўн.-зах.), камба́еркамбайнер’ (Сцяшк.). Запазычана праз рус. мову з англ. combine ’аб’ядноўваць, камбінаваць, спалучаць’ (< лац. combīnō ’злучаю дзве рэчы’) у 30‑х гадах XX ст. (Шанскі, 2 (К), 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н. неразборліва, невыразна, нясмела, ціха. — Ты можа захварэў? — дапытвалася маці. — Я вырашыў... жаніцца, — прамямліў Андрэй. Гаўрылкін. Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́бленасць, ‑і, ж.

Стан разгубленага, нерашучасць, замяшанне (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці і пад.). Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка. Аднойчы Пеця ўбег з двара ў хату і крыкнуў голасам, поўным жалю і разгубленасці: — Тата, шпакоў няма ўжо. Пальчэўскі. Віця спыніўся ў разгубленасці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)