калі́бры, нескл., м. і ж.

Надзвычайна маленькая птушка з яркім апярэннем, водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калі́бры нескл., м. и ж., зоол. коли́бри

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калібры, нескл., м. і ж.

Надзвычайна маленькая птушка з прыгожым яркім апярэннем (водзіцца ў Амерыцы). Хлопчык не ведаў, што птушачка, якую ён трымаў у руцэ, называецца калібры, што гэта — самая маленькая птушка ў свеце і што ў Бразіліі гэтых рэдкіх і каштоўных птушак засталося ўжо вельмі і вельмі мала. Арабей.

[Ісп. colibri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калі́бр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. калі́бр калі́бры
Р. калі́бру калі́браў
Д. калі́бру калі́брам
В. калі́бр калі́бры
Т. калі́брам калі́брамі
М. калі́бры калі́брах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

коли́бри зоол. калі́бры нескл., м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгакры́лы, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі крыламі.

Д. стрыж.

2. у знач. наз. даўгакры́лыя, -ых. Атрад птушак, да якіх адносяцца стрыжы, калібры і пад.

Сямейства даўгакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рознакалі́берны, -ая, -ае.

1. Розны па калібры.

Рознакаліберныя гарматы.

2. перан. Розны па стылі, фасоне, памерах і пад.

Рознакаліберныя талеркі.

|| наз. рознакалі́бернасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)