калё́сіка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. калё́сіка калё́сікі
Р. калё́сіка калё́сікаў
Д. калё́сіку калё́сікам
В. калё́сіка калё́сікі
Т. калё́сікам калё́сікамі
М. калё́сіку калё́сіках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калёсіка, ‑а, н.

Разм. Дэталь механізма ў форме невялічкага кола; шасцярэнька. [Міхалка] выведае тады ўсю механіку калёсікаў, зубчыкаў, спіц, шасцерняў, шрубікаў і спружын, якіх у гадзінніку так многа... Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стры́ца, стры́чшкакалёсіка ў калаўроце з выемкай, на якую накладваецца шнур’ (Скарбы; свісл., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, да польск. stryk ‘шнур’ < ням. Strick ‘тс’, звязанага з Strang ‘шнур’ (Брукнер, 522), што ўяўляе семантычны перанос па сумежнасці. Параўн. польск. stryczek ‘шнурок, вяроўка’, ад якога ст.-бел. стричокъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́ца ‘драўлянае колца ў калаўроце, праз якое шнурам перадаецца рух шпульцы’ (Скарбы; гродз., Нар. сл.); тры́цык, крэ́цэк, тры́цік ‘тс’ (малар., Сл. Брэс., Уладз.). Яшчэ раней трыца ‘блок у шыбеніцы’, гл. Гардзееў, Магдэбургская Гародня. Мінск, 2008, 51. З польск. tryc, trycek, tryca, trycka ‘колца ў калаўроце’, ‘блок, на якім спускаецца ланцужок у гадзінніку’, а таксама ‘равок (выраз) у блоку, на які навіваецца шнур’, якія з ням. Tritze ‘хадавое кола’ (Фалінская, Sł. tkac., 2/1, 90; Вінцэнц). Меркаванні пра запазычанне стры́ца (гл.), тры́цакалёсіка на калаўроце’ праз ідыш гл. Галай, БМ, 8, 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)