каляро́вы, -ая, -ае.

1. Які афарбаваны або мае які-н. колер ці колеры (акрамя чорнага і белага).

Каляровае шкло.

Каляровыя металы (усе металы, акрамя жалеза і яго сплаваў). К. фільм.

2. Пра людзей, якія належаць не да белай расы.

Каляровае насельніцтва.

|| наз. каляро́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каляро́вы каляро́вая каляро́вае каляро́выя
Р. каляро́вага каляро́вай
каляро́вае
каляро́вага каляро́вых
Д. каляро́ваму каляро́вай каляро́ваму каляро́вым
В. каляро́вы (неадуш.)
каляро́вага (адуш.)
каляро́вую каляро́вае каляро́выя (неадуш.)
каляро́вых (адуш.)
Т. каляро́вым каляро́вай
каляро́ваю
каляро́вым каляро́вымі
М. каляро́вым каляро́вай каляро́вым каляро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каляро́вы

прыметнік, адносны

1. в разн. знач. цветно́й;

~вае кіно́ — цветно́е кино́;

~вае насе́льніцтва — цветно́е населе́ние;

2. (ярко раскрашенный) цвети́стый;

~вая ху́стка — цвети́стый плато́к;

~выя мета́лы — цветны́е мета́ллы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду на ўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя. Шамякін. // Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат. Бядуля. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых. Лынькоў.

2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.

3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.

•••

Каляровыя металы гл. метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ркер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Каляровы фламастар, які прымяняецца для выдзялення часткі тэксту.

2. Прыстасаванне, прызначанае для выдзялення чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумо́за, ‑ы, ж.

Ліпкі каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрома... (а таксама храма...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:

1) які адносіцца да хрому, напр., хромаалюмініевы;

2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напр., хромалітаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лерны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і каляровы (у 1 знач.). Колерны здымак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каляро́васць ж.

1. цве́тность;

2. цвети́стость; см. каляро́вы2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)