каля́ны, -ая, -ае.

1. Цвёрды, грубы навобмацак; нягнуткі.

Каляная тканіна.

2. перан. Жорсткі, калючы.

Каляныя крупінкі снегу.

|| наз. каля́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каля́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каля́ны каля́ная каля́нае каля́ныя
Р. каля́нага каля́най
каля́нае
каля́нага каля́ных
Д. каля́наму каля́най каля́наму каля́ным
В. каля́ны (неадуш.)
каля́нага (адуш.)
каля́ную каля́нае каля́ныя (неадуш.)
каля́ных (адуш.)
Т. каля́ным каля́най
каля́наю
каля́ным каля́нымі
М. каля́ным каля́най каля́ным каля́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каля́ны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каля́ны каля́ная каля́нае каля́ныя
Р. каля́нага каля́най
каля́нае
каля́нага каля́ных
Д. каля́наму каля́най каля́наму каля́ным
В. каля́ны (неадуш.)
каля́нага (адуш.)
каля́ную каля́нае каля́ныя (неадуш.)
каля́ных (адуш.)
Т. каля́ным каля́най
каля́наю
каля́ным каля́нымі
М. каля́ным каля́най каля́ным каля́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каля́ны каля́ный разг.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каля́ны, ‑ая, ‑ае.

Цвёрды, грубы навобмацак; лубяны, нягнуткі. Каляная матэрыя. Каляны кажух. □ Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі. Быкаў. // Жорсткі, калючы. Хмарынкі на небе ператвараліся ў хмары і сыпалі дажджом і калянымі крупінкамі снегу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Зацвярдзелы, каляны.

Залубянелая вопратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які злубянеў, зрабіўся каляны.

Злубянелыя на марозе прасціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грубы́, -а́я, -о́е.

1. Вялікі, тоўсты.

Стол з грубых дошак.

2. Цвёрды, каляны на вобмацак.

Грубая шэрсць.

Грубое палатно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)