калупа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Капацца, корпацца ў чым-н., дастаючы што-н.

К. ў грудзе ламачча.

2. перан. Рабіць што-н. марудна і няўмела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калупа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. калупа́юся калупа́емся
2-я ас. калупа́ешся калупа́ецеся
3-я ас. калупа́ецца калупа́юцца
Прошлы час
м. калупа́ўся калупа́ліся
ж. калупа́лася
н. калупа́лася
Загадны лад
2-я ас. калупа́йся калупа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час калупа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

калупа́цца несов., прям., перен., разг. копа́ться, ковыря́ться; колупа́ться;

к. на агаро́дзе — копа́ться (колупа́ться, ковыря́ться) в огоро́де;

уве́сь дзень ~па́ўся, а ра́ды не даў — весь день копа́лся (колупа́лся, ковыря́лся), а то́лку не доби́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Капацца, корпацца ў чым‑н., дастаючы што‑н. [Дзеці] калупаліся ў шчылінах скал, ловячы маленькіх рыбак. Маўр. Чухноўскі ўзяў запалку з парабка.., што ляжаў на стале, і стаў калупацца ёю ў люльцы. Пестрак. // перан. Корпацца ў чым‑н., важдацца з чым‑н. Хлапец.. пусціўся на святло і хутка ўбачыў, што шафёр нечага калупаецца ў маторы. Кулакоўскі. Камера лопнула, і.. [Міхась] доўга калупаўся з колам. Кавалёў.

2. перан. Займацца справай, якая патрабуе карпатлівай, працяглай працы; рабіць што‑н. няўмела і марудна. З самага ранку і да вечара калупаўся Мікіта ля хаты, каля стагоў і хлява. Галавач. // у чым. Залішне старанна аналізаваць, разбіраць што‑н. нязначнае, дробязнае. Нецікава было весці далей гутарку ў гэтым тоне і калупацца ў людскім брудзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ковыря́ться разг. калупа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колупа́ться прост. калупа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калупа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калупаць, калупацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракалупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Калупацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакалупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Калупацца некаторы час. Пакалупацца ў пяску. □ Коля нешта пакалупаўся ў маторы, потым зайшоў са свайго боку і адчыніў дзверцы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

длу́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Калупацца, дастаючы што‑н. адкуль‑н. — Потым, бачу, сарока на кучу прыляцела. Села на самы верх, пакруцілася, паківала хвастом і пачала длубацца ў гнаі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)