кале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., каго-што.

1. Рабіць калекам (калекай).

Вайна калечыць людзей.

2. перан. Псаваць, знявечваць маральна, рабіць непаўнацэнным.

К. душу.

Нельга к. характар дзяцей.

|| зак. скале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і пакале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

|| звар. кале́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца (да 1 знач.); зак. скале́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і пакале́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́чыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кале́чу кале́чым
2-я ас. кале́чыш кале́чыце
3-я ас. кале́чыць кале́чаць
Прошлы час
м. кале́чыў кале́чылі
ж. кале́чыла
н. кале́чыла
Загадны лад
2-я ас. кале́ч кале́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кале́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кале́чыць несов.

1. (причинять увечье) кале́чить, уве́чить;

2. перен. (портить) кале́чить, уро́довать; кове́ркать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

1. Рабіць калекам (калекай). Нас, малых, калечылі і фізічна і маральна. Бядуля. — Як жа гэта вы дапушчаеце, каб людзі на вашых вачах калечылі адзін другога? Колас. // Пашкоджваць, раніць (цела, рукі, ногі і інш.). Калечыць ногі.

2. перан. Псаваць, нявечыць маральна, рабіць непаўнацэнным. Калечыць жыццё. Калечыць душу. // Псаваць, скажаць, надаваць чаму‑н. іншую форму, сэнс. Зрэбная кашуля скрозь вылатаная, але яна не можа ўжо калечыць абрысы.. [Любінага] цела. Чорны. Асабліва псуюць і калечаць мову бяздумным калькавыя пераклады і так званыя канцылярызмы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скале́чыцца гл. калечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скале́чыць гл. калечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакале́чыцца гл. калечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакале́чыць гл. калечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

искале́чивать несов. кале́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)