калана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Рад або некалькі радоў калон (у 1 знач.), якія складаюць архітэктурнае цэлае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калана́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. калана́да калана́ды
Р. калана́ды калана́д
Д. калана́дзе калана́дам
В. калана́ду калана́ды
Т. калана́дай
калана́даю
калана́дамі
М. калана́дзе калана́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

калана́да ж., архит. колонна́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Рад або некалькі радоў калон пад агульным перакрыццем. Палац культуры з каланадай. □ Сярод зеляніны саду відзён аднапавярховы будынак з расцягнутай каланадай. «Помнікі».

[Фр. colonnade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колонна́да архит. калана́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́джыя, ‑і, ж.

Памяшканне, у якім замест вонкавай сцяны — адкрытая каланада ці арка. // Адкрытая з фасаднага боку будынка ніша з балконам. [Барушка:] — Гэта лоджыі, Алачка. Чарговая ідэя твайго бацькі. Яны павінны упрыгожваць ансамбль. Карпаў.

[Іт. loggia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытво́р1, прытвуо́рок ’пярэдняя частка царквы непасрэдна за паперцю’ (ТСБМ; гарад., беласт., Сл. ПЗБ), ’сенцы, ганак’ (малар., пін., Нар. сл.), ’шула, да якога прычыняюцца вароты’ (ТС), ст.-бел. притворъ ’пярэдняя частка царквы, бабінец’. Укр. притво́р ’прытвор у царкве’; ’пярэдняя частка памяшкання’, ’вокны, дзверы’, рус. притво́р ’заходняя паперць царквы, дзе кормяць жабракоў’, дыял. ’прастора паміж адчыненымі дзвярамі і вушаком’, ’аканіца’, ’ніжняя частка дзвярных вушакоў; парог’; ст.-рус. притворъ ’порцік, каланада’, польск. przytwor, н.-луж. pśitwaŕ, славац. pitwor*pritvorМахэк₂, 662), балг. при́твор, серб.-харв. при́твор ’невялікая загарадка для авечак’, ст.-слав. притворъ ’аркада’. Праслав. *pritvorъ, першапачаткова ’прыбудова’. Ад *pritvoriti, якое да прасл. *tvoriti, у ліку першасных значэнняў якога было ’будаваць’, гл. Фасмер, 3, 367; Скок, 3, 627; БЕР, 5, 736; ЕСУМ, 4; 580 (адрознівае аманімічныя ’частка царквы’ і ’дзверы, вокны’). Гл. таксама ESJSt, 12, 719.

Прытво́р2 ’прыманка для пчол у пустым вуллі’ (ТС). Да твары́ць ’пырскаць, крапіць вулей’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астало́п ’дурань, тупіца, невук’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Бір. дыс.). Рус. остоло́п ’тс’. Параўн. яшчэ стаяць асталопам ’стаяць аслупянеўшы’ (Нас., Бяльк.), асталопіна (Нас., Бяльк., Касп.). Ужо Даль слушна звязваў гэта слова з стоўб/стоўп ’слуп’, што прынялі Міклашыч, 321; Гараеў, 242. Пісаў пра гэта слова Сабалеўскі (РФВ, 64, 124; ЖМНП, 1897, № 7). Праабражэнскі (1, 665), Шахматаў (Очерк, 281) паяснялі другім паўнагалоссем рускую форму, а Карскі (1, 257) — беларускую, прыводзячы і бел. столап. Неадназначна рашаецца пытанне пра паходжанне a‑, а разам з тым і пра канкрэтную этымалогію слова. Праабражэнскі, Шанскі, (КЭСРЯ, 316) лічаць, што зыходнай была дзеяслоўная форма остол(о)пѣти ’аслупець’, адкуль бяссуфіксны назоўнік асталоп. Булахоўскі (Тр. ИРЯ, 1, 160) убачыў тут кантамінацыю стол(о)п і олух. Улічваючы наяўнасць у смаленскіх гаворках (Мат. Смал.) слова остолоп ’драўляны слуп у ёўні’, трэба, відаць, пагадзіцца з Фасмерам, 3, 165, які тлумачыў асталоп ’дурань’ як пераноснае ўжыванне слова, што азначала ’слуп’, і параўноўваў яго з полено, дубина, чурбан. У карысць такога тлумачэння сведчыць, відаць, і выраз асталопам, дзе творцы склон тлумачыцца як параўнальны (як асталоп). А‑ ў гэтым выпадку пратэтычнае, або прэфіксальнае (параўн. рус. остолпие ’капітэль’, ст.-рус. остълплениекаланада’). Гл. стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)