каламу́та, -ы, ДМу́це, ж.

Тое, што і каламуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламу́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. каламу́та
Р. каламу́ты
Д. каламу́це
В. каламу́ту
Т. каламу́тай
каламу́таю
М. каламу́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каламу́та ж., см. каламу́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламу́та, ‑ы, ДМ ‑муце, ж.

Тое, што і каламуць. Мінута, яшчэ мінута — Адстоіцца каламута... Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́тнік ’пучок саломы, які прывязваецца да ніжняй падборы невада ці брадніка’ (паўн.-усх., КЭС), ’невад для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях’ (Паазер’е, Браім). Да мут (гл.): салома ці анучкі муцілі ваду, і каламута адганяла рыбу на шлях руху невада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

муть

1. муць, род. му́ці ж., каламу́ць, -ці ж., каламу́та, -ты ж.;

2. перен. муць, род. му́ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́тность

1. (жидкости) му́тнасць, -ці ж., каламу́тнасць, -ці ж.; (муть) каламу́та, -ты ж.;

2. в др. знач. му́тнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мут, му́та, мута́каламута, асадак, іл’, ’блытаніна, блытанае тлумачэнне’ (Нас., Юрч., Янк. 3., Янк. БФ., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Яшк., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’памутненне ў вачах’ (паст., Сл. ПЗБ). Рус. мут ’вір’, ’асадак’, му́та́ ’асадак’, ’непарадак’, польск. mąt ’замяшанне’, ’сутычка’, męt ’асадак’, ст.-славен. smota ’скандал’, суч. zmȏta ’памылка, недахоп’, mȍt ’асадак, гушча’. Прасл. mǫtъ, mǫta < mǫtiti > муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каламу́т ’вір’ (Жд. 2, Жд. 3), каламута ’мул з вадой, твань’ (БРС, ТСБМ), каламуць ’тс’ (БРС, ТСБМ), каламутны (БРС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; Сержп. Прымхі; Сцяшк., ТС, Федар., Яруш.). Укр. каломут, каламут, каламута ’баламута, сварка, разлад і інш.’, рус. кур., зах.-бран. (другаснае) каламут ’чалавек, які выклікае нязгоду, разлад, бязладдзе; баламут’, зах.-бран. ’разлад, бязладдзе, нязгода; сварка’, варонеж. коломутица ’блытаніна; разлад, смута’, коломутный ’непразрысты, мутны (пра ваду, крыніцу)’, польск. kołomąt ’хаос, блытаніна і інш.’, дыял. ’пляткар, баламут і інш.’, чэш. уст. kolomut, kolomuta ’змяшанне, хаос і інш.’ (Юнгман разглядае як славац., Махэк₁ не разглядае лексемы: у артыкуле «rmoutiti», для якога ўзнаўляецца kolomútiti, згадваецца чэш. дыял. cholomet, cholomot ’паршывец і інш.’), славац. kalamula, galamuta ’замяшанне, хаос’. Паўн.-слав. аддзеяслоўнае ўтварэнне, бел. каламут, відаць, зберагае першасную семантыку ’круціць, муціць’. Час утварэння, як аб гэтым сведчыць семантыка, а таксама страта прамога значэння ў шэрагу моў, магчыма, гаворыць на карысць паўн.-прасл. Аб далейшай этымалогіі гл. каламуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каламу́ць, ‑і, ж.

1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай і мутнай; муць, каламута. У балоце ці возеры злучэнні жалеза асядаюць бурай каламуццю на дно, утвараючы руду. Штыхаў.

2. перан.; чаго або якая. Непраглядная заслона; імгла. Пукі святла на некалькі метраў прабіваюць туманную каламуць. Кавалёў. Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. Ракітны. // Пра ўсё незразумелае, заблытанае, беспарадачнае. — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць. Шамякін.

3. перан. Зацямненне свядомасці, памяці. Далей у Мікіты Мінавіча пачыналіся нейкія правалы, туманам і прыкрай каламуццю засцілаліся ўсе падзеі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)