каламбу́р
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
каламбу́р |
каламбу́ры |
| Р. |
каламбу́ра |
каламбу́раў |
| Д. |
каламбу́ру |
каламбу́рам |
| В. |
каламбу́р |
каламбу́ры |
| Т. |
каламбу́рам |
каламбу́рамі |
| М. |
каламбу́ры |
каламбу́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
каламбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанні слоў або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў.
|| прым. каламбу́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каламбу́р каламбу́р, -ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каламбу́р, ‑а, м.
Жарт, заснаваны на выкарыстоўванні розных слоў, блізкіх па гучанню, або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў. Быстроў не вешаў галавы, пасмейваўся сабе, сыпаў каламбурамі і, здавалася, быў зусім задаволены лёсам. Мележ.
[Фр. calembour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаламбу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Сказаць каламбур. — Слаўная ты кабетка, бабка Параска! — прамовіў настаўнік. — І сэрца тваё добрае і розум твой разумны! — скаламбурыў ён. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)