Казю́лькі 1 ’козлы для пілавання дроў’ (Бяльк.). Рус. пск., асташ., цвяр. козюльки ’тс’; гэта ж структура з тыповым для семемы ’козлы’ развіццём значэнняў сустракаецца і ў іншых рус. гаворках. Лінгвагеаграфічна — утварэнне ў гаворках усходу Беларусі і роднасных ім рус.; усх.-слав. статуса, відаць, няма. Утворана суфіксальным спосабам ад каза 1 (хоць гэта не адзіны варыянт тлумачэння, параўн. інш. роднасныя назвы), матывацыя зразумелая — наяўнасць зааморфнай прыкметы.
Казю́лькі 2 ’падстаўкі з бервяна з ножкамі пад пасцельны насціл’ (Касп.). У рус. гаворках Літвы казюльки ’тс’ статус няясны. Паколькі ножкі ў падстаўцы збіваюцца крыж-накрыж, можна думаць, што тут рэалізацыя тэрміна козлы, параўн. папярэдняе слова. Менш верагодна думаць, што назва датычыцца бервяна і тут назіраецца субстытуцыя тэрмінаў са значэннямі ’перакладзіна’, ’падстаўка’, як гэта ў выпадках тыпу каза (гл.). Да разглядаемага слова адносіцца, відаць, і адзначанае ДАБМ казю́лькі ’падстаўкі пад стог’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
казю́лька
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
казю́лька |
казю́лькі |
| Р. |
казю́лькі |
казю́лек |
| Д. |
казю́льцы |
казю́лькам |
| В. |
казю́льку |
казю́лек |
| Т. |
казю́лькай казю́лькаю |
казю́лькамі |
| М. |
казю́льцы |
казю́льках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Казе́лькі ’казюлькі’ (Касп.). Ад асновы казёл‑, назва паводле зааморфных прыкмет казла або паводзін насякомага, тое ж у многіх іншых дэрыватах ад каза, казёл, параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)