ка́зус, -у, мн. -ы, -аў, м.

Складаны, заблытаны выпадак.

|| прым. ка́зусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́зус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́зус ка́зусы
Р. ка́зусу ка́зусаў
Д. ка́зусу ка́зусам
В. ка́зус ка́зусы
Т. ка́зусам ка́зусамі
М. ка́зусе ка́зусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́зус, -су м. ка́зус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́зус ка́зус, -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́зус, ‑у, м.

1. Складаная, заблытаная справа ў судовай практыцы.

2. Разм. Незвычайны, недарэчны выпадак. — А ў вайну са мной такі выйшаў казус, што чуць з сораму не згарэў... Ракітны.

[Лац. casus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здарэнне, выпадак, прыгода, падзея, дзея, справа, эпізод, факт, гісторыя, казус; прыпадак, бывальшчына (разм.); сцэна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)