кажу́шыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кажу́шу кажу́шым
2-я ас. кажу́шыш кажу́шыце
3-я ас. кажу́шыць кажу́шаць
Прошлы час
м. кажу́шыў кажу́шылі
ж. кажу́шыла
н. кажу́шыла
Загадны лад
2-я ас. кажу́ш кажу́шце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кажу́шачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кажу́шыць ’калаціць, узнімаць скуру ўдарамі’ (Нас.). Відавочны экспрэсіўны характар утварэння (параўн. прыклады: «Не на смѣхъ ты его ловко кожушишь» (Нас., 240), і гэта зніжае надзейнасць супастаўлення слова з такімі балг. утварэннямі, як дыял. подкожушва се, подкожуши се ’аддзяляецца і ўспухае, узнімаецца (аб скуры, тынку)’ і больш далёкімі фармальна подкожуря се, подкожурявам се ’ўзнімацца, успухаць’. Калі дапусціць, што кажушыць ужывалася як тэрмін (у гарбарстве), бел. слова можна параўнаць з рус. дыял. кожемятить, кожемятиться ’валтузіцца, барукацца’. У любым выпадку да кажух ’скура і да т. п.’. Гл. кажух1 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)