Кавуны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Кавуны́
Р. Кавуно́ў
Д. Кавуна́м
В. Кавуны́
Т. Кавуна́мі
М. Кавуна́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каву́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каву́н кавуны́
Р. кавуна́ кавуно́ў
Д. кавуну́ кавуна́м
В. каву́н кавуны́
Т. кавуно́м кавуна́мі
М. кавуне́ кавуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што (разм.).

Нарэзваць скрылікамі.

С. кавуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бахча́, -ы́, мн. -ы́, -э́й, ж.

Поле, на якім вырошчваюць гарбузы, кавуны, дыні.

|| прым. бахчавы́, -а́я, -о́е.

Бахчавыя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бахча́, ‑ы, ж.

Поле, на якім вырошчваюць кавуны, гарбузы, дыні. Сямёну Захаравічу ўспомнілася, як аднойчы ўпоцемку трапілі палкавыя машыны на бахчу: лопаліся кавуны, раўлі маторы, прабуксоўвалі колы... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башта́н, ‑а, м.

Абл. Тое, што і бахча. На баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Шамякін.

[Ад перс. bōštan — сад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выгрузіць усё, многае. Павыгружаць кавуны з вагонаў.

2. і без дап. Выгружаць некаторы час. Павыгружаць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каву́н, ‑а, м.

1. Расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі пладамі. На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку, палеткі кавуноў, дыняў, агуркоў. Пестрак.

2. Круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру. У хаце было чыста і прыбрана. На стале ляжалі спелыя дыні, кавуны. Няхай.

[Укр. кавун з цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо. Танк. [Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё. Гурскі. [Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!.. Брыль.

2. чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц. Броўка. Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны! Прыходзька.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)