кабачо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кабачо́к кабачкі́
Р. кабачка́ кабачко́ў
Д. кабачку́ кабачка́м
В. кабачо́к кабачкі́
Т. кабачко́м кабачка́мі
М. кабачку́ кабачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кабачо́к, -чка́, мн. -чкі, -чко́ў, м.

Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з прадаўгаватымі пладамі белага, зялёнага, жоўтага колеру, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. кабачко́вы, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабачо́к, -чка́ м., бот. кабачо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабачо́кII бот. кабачо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабачо́кI м. (небольшой ресторан) шыно́к, -нка́ м.; (небольшой трактир) карчо́мка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабачо́к, ‑чка, м.

1. Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з белымі пладамі пераважна прадаўгаватай формы.

2. Плод гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кабачо́к ’расліна Cucurbita melo pepo; плод гэтай расліны’ (БРС, КТС, ТСБМ). З рус., дзе кабак да цюрк., параўн. тур., там., чагат. кабак ’тс’, гл. Фасмер, 2, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабачко́вый кабачко́вы; см. кабачо́кII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карчо́мка ж., уменьш. тракти́рчик м., шино́к м., кабачо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каба́к1 ’карчма’ (КТС). Крыніца — рус. літар. мова, куды слова запазычана або з н.-ням. дыял. форм тыпу kabacke, kaback ’халупа’ або з усходу; агляд меркаванняў гл. Фасмер, 2, 148.

Каба́к2 ’гарбуз’ (Мат. Гом.). Пранікненне з суседніх рускай або ўкраінскай моўных тэрыторый, дзе кабак, кабачок — адзін з відаў расліны Cucurbita. Параўн. кабачок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)