з’е́здзіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. з’е́зджу з’е́здзім
2-я ас. з’е́здзіш з’е́здзіце
3-я ас. з’е́здзіць з’е́здзяць
Прошлы час
м. з’е́здзіў з’е́здзілі
ж. з’е́здзіла
н. з’е́здзіла
Загадны лад
2-я ас. з’е́здзі з’е́здзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час з’е́здзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

з’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.

З. у горад.

З. па дровы.

2. што. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.

Калёсы зусім з’ездзілі.

З. пожню.

|| незак. з’е́зджваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’е́здзіць сов.

1. (поехать куда-л. и вернуться обратно) съе́здить;

з. у го́рад — съе́здить в го́род;

2. (совершить поездку, побывав во многих местах) изъе́здить, исколеси́ть;

з. усю́ во́бласць — изъе́здить (исколеси́ть) всю о́бласть;

3. изъе́здить;

з. машы́ну — изъе́здить маши́ну;

з. пасе́вы — изъе́здить посе́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Паехаць куды‑н., пабыць там з якой‑н. мэтай і вярнуцца назад. З’ездзіць па дровы. З’ездзіць у горад. З’ездзіць у госці. З’ездзіць паглядзець новабудоўлю. □ У нядзелю Ганна Лявонаўна і Іван Трахімавіч з’ездзілі на базар, купілі тое-сёе. Корбан.

2. што. Пабыць у шмат якіх мясцінах, аб’ездзіць якую‑н. тэрыторыю. З’ездзіў усю краіну ўдоўж і ўпоперак. □ Не мала страціў зім, Не мала з’ездзіў свету. Не вытрымаў Максім, Рашыў: Дадому еду. Куляшоў.

3. каго-што. Разм. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным ад частай язды. З’ездзіць колы. // Часта або многа ездзячы па чым‑н., стаптаць, папсаваць. З’ездзіць пасевы. З’ездзілі калёсамі ўсю пожню.

4. па чым, каму. Разм. Стукнуць, ударыць (у 6 знач.). — Трэба было, унучка, чапялою разы са тры па гарбу яму з’ездзіць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узду́мацца, -аецца; безас., зак., з інф.

Нечакана прыйсці ў галаву, захацецца.

Уздумалася з’ездзіць да знаёмага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’е́зджваць несов. изъе́зживать; см. з’е́здзіць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; -мо́ўся; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца.

Дамовіліся з’ездзіць на паляванне.

|| незак. дамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исколеси́ть сов., разг. (изъездить) аб’е́здзіць; з’е́здзіць; (исходить) абхадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

съе́здить сов.

1. з’е́здзіць;

2. (ударить) прост. зае́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’е́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да з’ездзіць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)