зубча́сты, -ая, -ае.

З зубцамі.

Зубчастае кола.

Зубчастая града гор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубча́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зубча́сты зубча́стая зубча́стае зубча́стыя
Р. зубча́стага зубча́стай
зубча́стае
зубча́стага зубча́стых
Д. зубча́стаму зубча́стай зубча́стаму зубча́стым
В. зубча́сты (неадуш.)
зубча́стага (адуш.)
зубча́стую зубча́стае зубча́стыя (неадуш.)
зубча́стых (адуш.)
Т. зубча́стым зубча́стай
зубча́стаю
зубча́стым зубча́стымі
М. зубча́стым зубча́стай зубча́стым зубча́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зубча́сты в разн. знач. зу́бча́тый;

~тае ко́ла — зу́бча́тое колесо́;

~тая града́ гор — зу́бча́тая гряда́ гор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З зубцамі, зуб’ем. Зубчастае кола. □ Ільночасальныя машыны спецыяльнымі зубчастымі шчоткамі аддзяляюць доўгае валакно ад кароткага. Рунец.

2. Які мае няроўныя, ломаныя абрысы. Узышоў месяц. Выразна выступілі зубчастыя верхавіны ёлак. Лынькоў. У вадзе люстравалася неба і зубчасты верх лесу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубча́ты, -ая, -ае.

Тое, што і зубчасты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубча́тый зубча́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубча́ты, см. зубча́сты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубча́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зубчасты. Зубчатае кола. □ Цямнее край зубчаты бору. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпаві́к, ‑а, м.

Спец. Зубчасты механізм, які перадае вярчэнне толькі ў адным кірунку; храпавы механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удалечыні́, прысл.

На значнай адлегласці, далёка. Дзесьці ўдалечыні цямнее зубчасты грэбень лесу. Шыловіч. Удалечыні бліснуў промень пражэктара. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)