зро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. зро́к
Р. зро́ку
Д. зро́ку
В. зро́к
Т. зро́кам
М. зро́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зрок (род. зро́ку) м. зре́ние ср.;

падма́н зро́ку — обма́н зре́ния;

по́ле зро́ку — по́ле зре́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самавыратава́льнік

‘сродак аховы органаў дыхання і зроку

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самавыратава́льнік самавыратава́льнікі
Р. самавыратава́льніка самавыратава́льнікаў
Д. самавыратава́льніку самавыратава́льнікам
В. самавыратава́льнік самавыратава́льнікі
Т. самавыратава́льнікам самавыратава́льнікамі
М. самавыратава́льніку самавыратава́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́чны, -ая, -ае.

Даступны зроку.

Увышыні кружыліся ледзь бачныя буслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няба́чны, -ая, -ае.

Недаступны для зроку; скрытны.

Н. самалёт.

|| наз. няба́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слепаглуханямы́, -а́я, -о́е (спец.).

Пазбаўлены зроку, слыху і нямы.

Школа-інтэрнат для слепаглуханямых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няві́дны, -ая, -ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны.

2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

Нявідная дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дальтані́зм, -у, м.

Недахоп зроку, звязаны з няздольнасцю адрозніваць некаторыя колеры, звычайна чырвоны і зялёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відне́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; незак.

Быць відным, быць у полі зроку.

Удалечыні віднелася возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́зірк, -у, мн. -і, -аў, м.

Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. 3 першага позірку (па першым уражанні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)