Зраз ’прышчэпак’ (Жыт., Нар. словатв.). Як і ўст. укр. зраз ’тс’ (Грынч.), з польск. zraz ’тс’, дзе ўзводзіцца да raz (Брукнер, 454), г. зн. да кораня рэзаць з прэфіксам z‑. Гл. зразы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зра́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зра́за зра́зы
Р. зра́зы зра́з
Д. зра́зе зра́зам
В. зра́зу зра́зы
Т. зра́зай
зра́заю
зра́замі
М. зра́зе зра́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Зра́зы ’гатунак катлет’. Як і рус. зразы, укр. зра́зи, чэш. zraz ’тс’ з польск. zrazy ’тс’, дзе ўзводзіцца, як і zraz (> зраз, гл.), да raz‑ (корань рэзаць). Параўн. славен. zrézek ’шніцэль’ з аналагічнай унутранай формай, верагодна, калькіруючай ням. Schnitzel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)