зо́лак, -лку, м.
Пачатак світання.
Устаць на золку.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
зо́лак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
	
	
		
			| Н. | зо́лак | 
		
			| Р. | зо́лку зо́лаку
 | 
		
			| Д. | зо́лку зо́лаку
 | 
		
			| В. | зо́лак | 
		
			| Т. | зо́лкам зо́лакам
 | 
		
			| М. | зо́лку зо́лаку
 | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
зо́лак, -лку, -лаку м. заря́ ж., рассве́т;
уста́ць на зо́лку — встать на заре́ (на рассве́те)
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
зо́лак, ‑лку і ‑лаку, м.
Пачатак світання. [Лі] павінна была штодня ўставаць на золаку, да ўсходу сонца, і гатаваць рыс для рабочых. Барашка. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак зайграе над зямлёю. Нікановіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Зо́лак ’пачатак світання’. Рус. пск. зо́лок ’тс’. Паводле Даля (1, 691), таго ж кораня, што золата, жоўты. Тады тую ж форму мае злак, злакі (гл.). Семантычная сувязь з і.-е. коранем *gʼhlōʼ, да якога ўзводзяцца зялёны, зала́ 1, золата, верагодная, тым больш што ў сям’і гэтых слоў ст.-англ. glōm ’прыцемак, паўсвятло’ (у жоўты корань пачынаўся з *g‑). Шыманскі, RS, 40, 1, 43–45; Коген, Запіскі, 2, 9, 88.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
заня́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зо́ймецца; зак.
Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).
Гэта хата занялася ад суседняй.
Пажар заняўся з канца вёскі.
Занялося на раніцу.
Заняўся золак.
|| незак. займа́цца, -а́ецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
светлыня́, ‑і, ж.
Разм. Яркае асвятленне, пры якім усё добра відаць. Светлынёй золак далі ўсе расквеціў. Чарнушэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
збудзі́ць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.
Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
суці́шанасць, ‑і, ж.
Стан супакою, цішыні. Мякчэе ласка. Як у сне, Суцішанасць і лёгкі солад. Як журавінка ў свежы снег, — З акна скаціўся зябкі золак. Грачанікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Назорку ’на золку, на світанні’ (жлоб., будакаш., Мат. Гом.). Да зара, зорка (гл.), параўн. рус. на зорьке ’тс’, магчыма, пад уплывам на золку, гл. золак ’світанак’. Аднак не выключана і больш старажытнае паходжанне слова, асабліва калі ўлічыць паралелізм у развіцці прасл. *zofiti © *zoriti.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)