Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зо́лак, -лку, -лаку м. заря́ж., рассве́т;
уста́ць на зо́лку — встать на заре́ (на рассве́те)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зо́лак, ‑лку і ‑лаку, м.
Пачатак світання. [Лі] павінна была штодня ўставаць на золаку, да ўсходу сонца, і гатаваць рыс для рабочых.Барашка.Ужо і ночка канчаецца, зараз золак зайграе над зямлёю.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗО́ЛАК Янка
(сапр.Даніловіч Антон Міхайлавіч; н. 14.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Брат Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педтэхнікум (1935). З 1935 працаваў настаўнікам у школах Бабруйскага р-на, адначасова вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім ін-це. У пач.Айч. вайны вярнуўся ў родную вёску, выкладаў у школе, працаваў у акр. аддзеле самапомачы і ў рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1944 выехаў у Германію, з 1952 жыве ў ЗША. Першы верш надрукаваў у 1930. Абсяг яго паэзіі часу выгнання — вершы роздуму, суму па страчанай Беларусі і маладосці, прысвечаныя каханню, прыгажосці прыроды, гумарыстычныя. Аўтар зб-каў «За чужы грэх» (1958), «Агонь душы» (1979), аповесцей «Т.Д.Ч.» і «Ціхі Стаў».
Тв.:
Творы. Т. 1—2. [Б.м.], 1979—81;
Вятрыска з радзімай краіны: Зб.выбр.тв.Мн., 1996.
Л.С.Савік.
Літ.:
Баукова Т.В., Леменовский Д.А. Золото в химии и медицине. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́лакм. Mórgengrauen n -s, Mórgendämmeшng f -, -en;
на зо́лку bei Tágesanbruch, in áller Frühe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зо́лак ’пачатак світання’. Рус.пск.зо́лок ’тс’. Паводле Даля (1, 691), таго ж кораня, што золата, жоўты. Тады тую ж форму мае злак, злакі (гл.). Семантычная сувязь з і.-е. коранем *gʼhlōʼ, да якога ўзводзяцца зялёны, зала́1, золата, верагодная, тым больш што ў сям’і гэтых слоў ст.-англ.glōm ’прыцемак, паўсвятло’ (у жоўты корань пачынаўся з *g‑). Шыманскі, RS, 40, 1, 43–45; Коген, Запіскі, 2, 9, 88.