зні́мак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зні́мак зні́мкі
Р. зні́мка зні́мкаў
Д. зні́мку зні́мкам
В. зні́мак зні́мкі
Т. зні́мкам зні́мкамі
М. зні́мку зні́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зні́мак, -мка м., см. зды́мак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́мак,

гл. здымак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мак і зні́мак, ‑мка, м.

Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. □ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зды́макзнімак’. Параўн. рус. снимок, укр. зні́мок, польск. zdjęcie і г. д. Першасна sъn‑jьm + ъkъ ад sъn‑jьm + ti > sъnęti. У польск. форма з эпентэтычным ‑d‑ ад XVII ст. (Брукнер, 650). Бел. форма, відаць, кантамінацыя знімак і zdjęcie.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сако́лка1 ’трыкатажная майка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), ’мужчынская безрукаўка, камізэлька’ (Янк.), сако́лачка ’майка’ (Сл. ПЗБ). Не вельмі ясна, у суседніх славянскіх мовах не адзначана. Назва ўтворана, відаць, ад назвы спартыўна-гімнастычнага таварыства “Сокал” у Чэхіі і іншых славянскіх краінах. Ва ўсялякім выпадку, адзначаны рускія со́кол, соко́льский ’сакольская гімнастыка’. Такім чынам, гэта магла быць майка з сакольскай сімволікай. Параўн. чэш. sokolka ’сакольская шапка, кепка’.

Сако́лка2, сако́льчык ’мярэжка’, сакалі́ць ’вышываць мярэжкай’ (Мат. Гом.), ’рубіць з упрыгожваннем’ (сакаліць насавы платок) (Ян.). Не вельмі ясна. Суаднесенасць рус. мережка ’тып вышыўкі’, мярёжа ’рыбалоўная сетка’ наводзіць на думку, што слова ўзыходзіць да сак1 (гл.), ад якога першапачаткова быў утвораны дзеяслоў саколіць, потым ад дзеяслова — назоўнік. Але сак ’рыбалоўная сетка’ у гаворках сустракаецца даволі рэдка, гл. ЛА, 2; таму слова хутчэй ўтворана ад кораня ‑кол‑ (гл. калоць), параўн. рус. ско́лок ’узор, зняты сколкаю, дакладны знімак іглою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)