зняве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Страціць веру, давер’е.

З. ў сябрах.

|| незак. зняве́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняве́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зняве́руся зняве́рымся
2-я ас. зняве́рышся зняве́рыцеся
3-я ас. зняве́рыцца зняве́рацца
Прошлы час
м. зняве́рыўся зняве́рыліся
ж. зняве́рылася
н. зняве́рылася
Загадны лад
2-я ас. зняве́рся зняве́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зняве́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зняве́рыцца (у кім, чым і без дап.) сов. изве́риться (в ком, чём, в кого, что и без доп.); разуве́риться (в ком, чём); потеря́ть ве́ру (в кого, что);

ён ~рыўся ў сваі́х сі́лах — он изве́рился в свои́х си́лах;

з. ў сябра́х — разуве́риться в друзья́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разуве́риться разупэ́ўніцца, зняве́рыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зняве́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. з чым. Зрабіць зверку, праверыць што-н. па якіх-н. крыніцах.

З. са слоўнікам.

2. Тое, што і зняверыцца (разм.).

|| незак. звяра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изве́риться сов. зняве́рыцца;

он изве́рился в свои́х си́лах ён зняве́рыўся ў сваі́х сі́лах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рыцца сов.

1. (навести справку) све́риться;

з. з календаро́м — све́риться с календарём;

2. разг., см. зняве́рыцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)