зневажа́нне гл. зняважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зневажа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зневажа́нне зневажа́нні
Р. зневажа́ння зневажа́нняў
Д. зневажа́нню зневажа́нням
В. зневажа́нне зневажа́нні
Т. зневажа́ннем зневажа́ннямі
М. зневажа́нні зневажа́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зневажа́нне ср. оскорбле́ние; униже́ние, поруга́ние, попира́ние; надруга́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зневажа́нне і зневажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць і стан паводле знач. дзеясл. зневажацца — зняважыцца. Зневажанне пачуццяў. □ У часе выпіўкі бацюшка шмат гаманіў пра адносіны сялян да царквы і зневажанне, якое ён церпіць ад парафіян. Чарот. — Еду не трэба, вось я табе прамыю твар крыху, рана твая і загоіцца. Васілька адчуваў сябе крыху пакрыўджаным за такое зневажэнне яго раны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знява́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

Зняславіць, прынізіць, абразіць.

З. сваімі паводзінамі.

З. чые-н. пачуцці.

|| незак. зневажа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зневажа́нне, -я, н. і знява́га, -і, ДМа́зе, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святата́цтва, -а, н. (кніжн.).

1. Зневажанне царкоўнай святыні.

2. перан. Зневажанне чаго-н. дарагога, святога, запаветнага.

|| прым. святата́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазневажа́нне, -я, н.

Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зневажэ́нне,

гл. зневажанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюзне́рства, -а, н.

Зневажанне Бога, святых, увогуле ўсяго дарагога, паважанага.

|| прым. блюзне́рскі, -ая, -ае.

Блюзнерскія словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блюзне́рства, ‑а, н.

Зневажанне, ганьбаванне бога, святых. // Зневажальныя словы. // Зневажанне чаго‑н. вельмі дарагога, паважанага. Характарызаваць мастака, музыканта іранічна тады было для.. [З. Бядулі] блюзнерствам. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)