змікі́ціць, -кічу, -кіціш, -кіціць; зак. (разм.).

Зразумець, здагадацца.

Хутка з., што да чаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змікі́ціць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змікі́чу змікі́цім
2-я ас. змікі́ціш змікі́ціце
3-я ас. змікі́ціць змікі́цяць
Прошлы час
м. змікі́ціў змікі́цілі
ж. змікі́ціла
н. змікі́ціла
Загадны лад
2-я ас. змікі́ць змікі́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час змікі́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змікі́ціць сов., прост. смекну́ть, сообрази́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змікі́ціць, ‑кічу, ‑кіціш, ‑кіціць; зак.

Разм. Зразумець што‑н., здагадацца аб чым‑н. — [Збінацкі], значыцца, змікіціў, што са мною дрэнныя жарты, і давай прасіцца. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смики́тить сов., прост. ске́міць, змікі́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сшымане́ць ’здурнець, звар’яцець’ (Бяльк.). Няясна; корань слова нагадвае ўласнае імя Шыман, параўн. змікіціць ’сцяміць’ ад Мікіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікі́ціцца ’капрызнічаць’ (ТС), мікі́цяць ’таіцца’ (брасл., Сл. ПЗБ), як і бел. змікі́ціць ’зразумець, здагадацца’ (ТСБМ), узыходзяць да імя Мікіта — абагульненая назва чалавека з пэўнымі ўласцівасцямі. Параўн. і ўкр. мики́тити ’віляць, выкручвацца, шукаць адгаворкі, нячыста дзейнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)