змяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. змясціць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець, заключаць у сабе.

Лякарства змяшчае вісмут.

Кніга змяшчае многа важных фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяшча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. змяшча́ю змяшча́ем
2-я ас. змяшча́еш змяшча́еце
3-я ас. змяшча́е змяшча́юць
Прошлы час
м. змяшча́ў змяшча́лі
ж. змяшча́ла
н. змяшча́ла
Загадны лад
2-я ас. змяшча́й змяшча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час змяшча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змяшча́ць несов.

1. в разн. знач. помеща́ть;

2. вмеща́ть, умеща́ть;

1, 2 см. змясці́ць;

3. содержа́ть, заключа́ть;

кні́га ~чае мно́га фа́ктаў — кни́га соде́ржит (заключа́ет) мно́го фа́ктов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да змясціць.

2. Мець, заключаць у сабе што‑н. Крупы грэчкі змяшчаюць вугляводы, бялкі, тлушчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змясці́ць, змяшчу́, зме́сціш, зме́сціць; зме́шчаны; зак.

1. каго-што. Умясціць у сабе.

Клуб не мог з. усіх прысутных.

2. каго-што. Знайсці месца для каго-, чаго-н., умясціць унутр чаго-н.

З. усе рэчы ў шафу.

3. каго-што. Даць памяшканне для жылля, месца каму-, чаму-н.

З. прыезджых у гасцініцу.

З. трусоў у клеткі.

4. каго-што. Аддаць куды-н. для якой-н. мэты.

З. хворага ў бальніцу.

З. грошы ў банк.

5. што. Надрукаваць, апублікаваць.

З. аб’яву ў газеце.

6. каго (што). Звольніць з пасады (разм.).

З. загадчыка.

|| незак. змяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умеща́ть несов. змяшча́ць, умяшча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вмеща́ть несов. змяшча́ць, умяшча́ць, уто́ўпліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясці́ць, мяшчу́, ме́сціш, ме́сціць; незак., каго-што.

1. Размяшчаць, даваць прыстанішча.

2. Умяшчаць, змяшчаць у сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысгармані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., з чым і без дап.

Знаходзіцца ў дысгармоніі, змяшчаць у сабе дысгармонію.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ўпіць

змяшчаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. то́ўплю то́ўпім
2-я ас. то́ўпіш то́ўпіце
3-я ас. то́ўпіць то́ўпяць
Прошлы час
м. то́ўпіў то́ўпілі
ж. то́ўпіла
н. то́ўпіла
Загадны лад
2-я ас. то́ўпі то́ўпіце
Дзеепрыслоўе
цяп. час то́ўпячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)