змясці́цца, змяшчу́ся, зме́сцішся, зме́сціцца; зак.

Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца ўсярэдзіне чаго-н.

Тут столькі людзей не змесціцца.

Рэчы змясціліся ў сакваяж.

|| незак. змяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змясці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змяшчу́ся зме́сцімся
2-я ас. зме́сцішся зме́сціцеся
3-я ас. зме́сціцца зме́сцяцца
Прошлы час
м. змясці́ўся змясці́ліся
ж. змясці́лася
н. змясці́лася
Загадны лад
2-я ас. змясці́ся змясці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час змясці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змясці́цца сов.

1. (поселиться) помести́ться;

з. ў мезані́не — помести́ться в мезони́не;

2. вмести́ться, умести́ться;

усе́ рэ́чы ~сці́ліся ў адно́й ша́фе — все ве́щи вмести́лись (умести́лись) в оди́н шкаф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.

1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.

2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змясціцца, умясціцца, памясціцца, увайсці, улезці (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

умести́ться змясці́цца, умясці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помести́ться

1. змясці́цца;

2. змясці́цца; (вместиться — ещё) умясці́цца, уто́ўпіцца; сто́ўпіцца; см. помеща́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмасці́цца, -машчу́ся, -мо́сцішся, -мо́сціцца; зак., на што (разм.).

Узабраўшыся, змясціцца.

У. на дах.

|| незак. узмо́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сто́ўпіццазмясціцца’: стоўпіцца яшчэ тут напісаць (Касп.), сто́ўпіцца, стаўпі́цца ‘увайсці, уціснуцца’ (Шымк. Собр.), стаўпі́цца ‘сабрацца ў адным месцы’, ‘змясціцца’ (Нас.), сто́ўпіць ‘змясціць’ (Ласт., Гарэц.). Да тоўпіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запакава́цца, ‑куецца; зак.

Укласціся, змясціцца пры ўпакоўцы; упакавацца. Рэчы добра запакаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)