змурава́ць гл. мураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змурава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змуру́ю змуру́ем
2-я ас. змуру́еш змуру́еце
3-я ас. змуру́е змуру́юць
Прошлы час
м. змурава́ў змурава́лі
ж. змурава́ла
н. змурава́ла
Загадны лад
2-я ас. змуру́й змуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час змурава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змурава́ць сов. (из камня, кирпича) сложи́ть, постро́ить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пабудаваць, узвесці шляхам кладкі (каменю, цэглы і пад.). Змураваць склеп. Змураваць каменную сцяну. □ Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Будаваць што-н. з каменю або цэглы, змацоўваючы цэментам або глінай.

М. склеп.

|| зак. вы́мураваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і змурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. мурава́нне, -я, н. і муро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змурава́ны сло́женный, постро́енный; см. змурава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамурава́ць

змураваць што-небудзь нанова’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамуру́ю перамуру́ем
2-я ас. перамуру́еш перамуру́еце
3-я ас. перамуру́е перамуру́юць
Прошлы час
м. перамурава́ў перамурава́лі
ж. перамурава́ла
н. перамурава́ла
Загадны лад
2-я ас. перамуру́й перамуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамурава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дамурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Скончыць мураванне; змураваць да пэўнага месца. Дамураваць дом да акон. □ Тоня астаўся адзін пасярод гаспадарскай няўладжанасці: трэба было і скляпок дамураваць і падваліны ў хаце змяніць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)