мурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Будаваць што-н. з каменю або цэглы, змацоўваючы цэментам або глінай.

М. склеп.

|| зак. вы́мураваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і змурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. мурава́нне, -я, н. і муро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)