змо́рана

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
змо́рана змо́раней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змо́рана нареч. уста́ло, утомлённо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́ло нареч. сто́млена, змо́рана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утомлённо нареч. уто́млена, сто́млена; змо́рана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. змо́раны змо́раная змо́ранае змо́раныя
Р. змо́ранага змо́ранай
змо́ранае
змо́ранага змо́раных
Д. змо́ранаму змо́ранай змо́ранаму змо́раным
В. змо́раны (неадуш.)
змо́ранага (адуш.)
змо́раную змо́ранае змо́раныя (неадуш.)
змо́раных (адуш.)
Т. змо́раным змо́ранай
змо́ранаю
змо́раным змо́ранымі
М. змо́раным змо́ранай змо́раным змо́раных

Кароткая форма: змо́рана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.

2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.

2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.

3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасма́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Зняможаны, змучаны ад смагі, гарачыні. [Хлопцы] прышкандыбалі дадому змучаныя і сасмаглыя. Ваданосаў. Пап’е сасмаглы падарожнік, Асушыць конь сваё карыта, А восень агалосіць пожні Птушыным развітальным крыкам. Вітка.

2. Перасохлы (пра губы, горла, рот). [Яўхім] выцер пачарнелыя, сасмаглыя губы, зморана супакоіў: — Духата. Мележ. // Вялы ад недахопу вільгаці (пра траву і пад.). Сасмаглыя пасевы з неба Адразу ўбачыла яна [навальніца] І прагрымела: — Дождж ім трэба, Жаўцее лён і збажына! Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няро́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).

2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву. Шамякін.

3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля. Івашын.

4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)