зме́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зме́й зме́і
Р. зме́я зме́яў
Д. зме́ю зме́ям
В. зме́я зме́яў
Т. зме́ем зме́ямі
М. зме́і зме́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змяя́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. змяя́ зме́і
змяі́
Р. змяі́ зме́й
Д. змяі́ зме́ям
В. змяю́ зме́й
Т. змяёй
змяёю
зме́ямі
М. змяі́ зме́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

щитохво́стый зоол. шчытахво́сты;

щитохво́стые зме́и шчытахво́стыя зме́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазвіва́цца, ‑аецца; зак.

Звіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Галіны дрэў пазвіваліся. Змеі пазвіваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змей, зме́я, мн. зме́і, -яў, м.

1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (разм.).

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

Трохгаловы з.

3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Напонка ’верхняя планка ў папяровым змеі, сцягнутая ніткай’ (Растарг.). Ад напінаць ’нацягваць’, гл. пяць, пну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяя́, -і́, мн. зме́і і (з ліч. 2, 3, 4) змяі́, змей, ж.

Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.

Ядавітая з.

Грымучая з.

|| памянш. зме́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, зме́ек, ж.

|| прым. змяі́ны, -ая, -ае.

З. яд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сом, ‑а, м.

Вялікая прэснаводная драпежная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, а толькі поўзае (разм.).

2. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад па чым-н. у прамалінейным напрамку (спец.).

3. мн. Клас пазваночных жывёл, якія перамяшчаюцца пераважна паўзком (змеі, яшчаркі, кракадзілы, чарапахі).

|| прым. паўзу́нны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

П. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуго́р ​1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р ​2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)