змалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

З. бярозу.

2. што. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

З. увесь альбом.

3. што. Зрасходаваць на маляванне.

З. усю фарбу.

|| незак. змалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змалява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змалю́ю змалю́ем
2-я ас. змалю́еш змалю́еце
3-я ас. змалю́е змалю́юць
Прошлы час
м. змалява́ў змалява́лі
ж. змалява́ла
н. змалява́ла
Загадны лад
2-я ас. змалю́й змалю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час змалява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змалява́ць сов.

1. (маслом и т.п.) списа́ть; (карандашом) срисова́ть;

2. (рисуя, израсходовать краску и т.п.) исписа́ть;

3. (покрыть рисунками) изрисова́ть;

з. уве́сь альбо́м — изрисова́ть весь альбо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Зрабіць копію якога‑н. малюнка, чарцяжа і пад. // Намаляваць з натуры. Змаляваць бярозу.

2. Пакрыць што‑н. скрозь малюнкамі і пад. Змаляваць увесь альбом. □ На сцяне, паміж вокнамі, вісела карта, уся змаляваная стрэлкамі і кружкамі. Шахавец.

3. Зрасходаваць на маляванне. Змаляваць аловак. Змаляваць усю фарбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изрисова́ть сов. зрысава́ць; змалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змалёўваць — змаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Тое, што і змаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

искра́сить сов., разг. ко́нчыць, змалява́ць, спатрэ́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змалява́ны

1. спи́санный; срисо́ванный;

2. испи́санный;

3. изрисо́ванный;

1-3 см. змалява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)