змалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

З. бярозу.

2. што. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

З. увесь альбом.

3. што. Зрасходаваць на маляванне.

З. усю фарбу.

|| незак. змалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)