зма́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н.

З. чыгуначных колаў.

|| ж. зма́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зма́зчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зма́зчык зма́зчыкі
Р. зма́зчыка зма́зчыкаў
Д. зма́зчыку зма́зчыкам
В. зма́зчыка зма́зчыкаў
Т. зма́зчыкам зма́зчыкамі
М. зма́зчыку зма́зчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зма́зчык м. сма́зчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́зчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца змазкай чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́зчик зма́зчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маслёншчык, ‑а, м.

Спец. Змазчык машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да змазчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прама́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамасліць.

2. у знач. прым. Насычаны маслам; запэцканы маслам, мазутай і пад. [Наташа] дастала з-пад страхі загорнуты ў прамасленую анучку пісталет. Шамякін. Змазчык, заламаўшы на патыліцу прамасленую кепку, .. прайшоў ля інжынера. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маслёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Зноў пайшла [жанчына] у хату і вярнулася з двума вялікімі кубкамі і збанком яшчэ свежай маслёнкі. Брыль.

2. Прыстасаванне для змазкі машын. Ручная маслёнка. Аўтаматычная маслёнка. □ Прамазучаны змазчык, жангліруючы на хаду пустой маслёнкай, пайшоў па пероне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)