змагчы́ гл. магчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змагчы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змагу́ змо́жам
2-я ас. змо́жаш змо́жаце
3-я ас. змо́жа змо́гуць
Прошлы час
м. змо́г змаглі́
ж. змагла́
н. змагло́
Загадны лад
2-я ас. змажы́ змажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час змо́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змагчы́ сов.

1. разг. оси́лить, одоле́ть; переси́лить;

2. смочь;

не ~глі́ нічо́га зрабі́ць — не смогли́ ничего́ сде́лать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змагчы́, змагу, зможаш, зможа; пр. змог, змагла, ‑ло; зак., звычайна з інф.

Здолець зрабіць што‑н. — Стаць разведчыцай ты зможаш у любы момант, калі гэта спатрэбіцца. Шамякін. Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая! Танк. // Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. Далёкая мілая мама, Я знаю — каб толькі змагла, Не зёлкамі ты, а рукамі Бяду б ад мяне адвяла. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магчы́, магу́, мо́жаш, мо́жа; мог, магла́, -ло́; незак., з інф.

1. Быць у стане, мець магчымасць (рабіць што-н.).

М. працаваць.

2. Мець права, абавязак.

Не можам атэставаць.

3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога-н. дзеяння.

Можа паказацца.

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў (разм., неадабр.) — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.

Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.

Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго-н.

|| зак. змагчы́, змагу́, змо́жаш, змо́жа; змог, змагла́, -ло́; змажы́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змагчы, здолець; патрапіць (разм.); падняць (перан.) □ даць рады

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

смочь сов. змагчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упі́ць

змагчы выпіць’

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Прошлы час
м. упі́ў упілі́
ж. упіла́
н. упіло́

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

возмо́чь сов., уст. змагчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суме́ть сов. здо́лець, змагчы́, патра́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)