злічы́ць гл. лічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злічу́ злі́чым
2-я ас. злі́чыш злі́чыце
3-я ас. злі́чыць злі́чаць
Прошлы час
м. злічы́ў злічы́лі
ж. злічы́ла
н. злічы́ла
Загадны лад
2-я ас. злічы́ злічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час злічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

злічы́ць сов. сосчита́ть, счесть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злічы́ць, злічу, злічыш, злічыць; зак., каго-што.

Вызначыць суму, колькасць; пералічыць, палічыць. Агнёў на пуці не злічыш: і белыя, і зялёныя, і чырвоныя. Лынькоў. Алёшка не змог злічыць, колькі тут прайшло людзей, зблытаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лічы́ць, лічу́, лі́чыш, лі́чыць; лі́чаны; незак.

1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.

Л. да ста.

2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.

Л. грошы.

3. каго-што. Прымаць у разлік, пад увагу.

Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.

4. каго-што. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць, расцэньваць.

Балота лічылі непраходным.

Л. каго-н. добрым чалавекам.

Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н.

|| зак. злічы́ць, злічу́, злі́чыш, злі́чыць; злі́чаны (да 1 і 2 знач.) і палічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны (да 2 і 4 знач.).

|| наз. лічэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і лік, -у (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сосчита́ть сов. злічы́ць, палічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счи́слить сов., уст. злічы́ць, палічы́ць, падлічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад злічыць.

•••

Дні злічаны гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што (разм.).

1. Кінуць паміж чым-н.

П. вяроўку паміж сукоў.

2. Злічыць на лічыльніках.

П. на лічыльніках.

3. Кідаючы, не трапіць у цэль.

П. шайбу.

|| незак. пракі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)