злоўжыва́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
злоўжыва́ю |
злоўжыва́ем |
| 2-я ас. |
злоўжыва́еш |
злоўжыва́еце |
| 3-я ас. |
злоўжыва́е |
злоўжыва́юць |
| Прошлы час |
| м. |
злоўжыва́ў |
злоўжыва́лі |
| ж. |
злоўжыва́ла |
| н. |
злоўжыва́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
злоўжыва́й |
злоўжыва́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
злоўжыва́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
злоўжыва́ць несов. злоупотребля́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злоўжыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Незаконна, нядобрасумленна выкарыстоўваць што‑н., карыстацца чым‑н. Злоўжываць давер’ем. Злоўжываць службовым становішчам. // Празмерна выкарыстоўваць што‑н., ужываць у большай колькасці, чым трэба. Злоўжываць цытатамі. □ Іван Мацвеевіч хадзіў па пакоі і курыў цыгарэту за цыгарэтай, хоць дагэтуль я не заўважаў, каб ён злоўжываў курывам. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злоўжы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; зак., чым.
Ужыць на зло, незаконна выкарыстаць што-н. каму-н.
З. службовым становішчам.
З. давер’ем.
|| незак. злоўжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. злоўжыва́нне, -я, н.
З. ўладай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злоупотребля́ть несов. злоўжыва́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злоўжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце.
Зак. да злоўжываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злоўжыва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. злоўжываць.
2. Учынак, звязаны з незаконным выкарыстаннем чаго‑н. у шкоду іншым. Прыняць меры да спынення злоўжыванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафесіяналі́зм, ‑у, м.
1. Які‑н. Занятак як прафесія. // Прафесіянальнае майстэрства. Музычны прафесіяналізм. □ Глыбокая, непарыўная сувязь з жыццём народа, высокі прафесіяналізм — якасці, якія заўсёды былі ўласцівыя рускаму мастацтву, з’явіліся моцным стымулам і для развіцця беларускай графікі. Шматаў.
2. Спец. Слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой‑н. прафесіі, характэрны ім. Злоўжываць прафесіяналізмам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даве́р, -ру м. дове́рие;
злоўжыва́ць ~рам — злоупотребля́ть дове́рием;
○ во́тум ~ру — во́тум дове́рия;
◊ увайсці́ ў д. — войти́ в дове́рие;
вы́йсці з ~ру — вы́йти из дове́рия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)