зла́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зла́паю зла́паем
2-я ас. зла́паеш зла́паеце
3-я ас. зла́пае зла́паюць
Прошлы час
м. зла́паў зла́палі
ж. зла́пала
н. зла́пала
Загадны лад
2-я ас. зла́пай зла́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зла́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зла́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Высачыўшы, затрымаць, злавіць каго‑н. Генерал абвесціць усяму войску: «Шляхціч Ялавіцкі злапаў бальшавіцкага камісара». Баранавых. Выйсце адно. Пакуль не злапалі — трэба ў лес... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Залпа́ць, залпа́тізлапаць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, метатэза ад злапаць ’тс’ (гл. лапаць2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)