зямля́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зямля́ зе́млі
Р. зямлі́ зяме́ль
Д. зямлі́ зе́млям
В. зямлю́ зе́млі
Т. зямлё́й
зямлё́ю
зе́млямі
М. зямлі́ зе́млях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыразны́, -а́я, -о́е (спец.).

Такі, які прырэзалі¹, прыбавілі.

Прыразныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Засяліць усё, многае.

П. неабжытыя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меліярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) меліярацыю.

М. забалочаныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скло́новый схі́лавы;

скло́новые зе́мли схі́лавыя зе́млі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цалі́нны цели́нный;

~нныя зе́млі — цели́нные зе́мли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

землепрахо́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў новыя землі.

Рускі з.

Сямён Дзяжнёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліўны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае патрэбу ў паліўцы.

Паліўныя землі.

2. Заснаваны на штучным арашэнні.

Паліўное земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сели́тебный спец. сялі́бны;

сели́тебные зе́мли сялі́бныя зе́млі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́нны, -ая, -ае.

1. У манархічных краінах: дзяржаўны, урадавы (уст.).

К. суд.

Каронныя землі.

2. Найбольш удалы, лепшы.

К. нумар канцэрта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)