здзе́йсніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

1. Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць.

З. планы.

2. Зрабіць што-н. незвычайнае.

З. подзвіг.

|| незак. здзяйсня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. здзяйсне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́йсніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здзе́йсню здзе́йснім
2-я ас. здзе́йсніш здзе́йсніце
3-я ас. здзе́йсніць здзе́йсняць
Прошлы час
м. здзе́йсніў здзе́йснілі
ж. здзе́йсніла
н. здзе́йсніла
Загадны лад
2-я ас. здзе́йсні здзе́йсніце
Дзеепрыслоўе
прош. час здзе́йсніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здзе́йсніць сов.

1. осуществи́ть; (план и т.п. — ещё) вы́полнить; испо́лнить;

з. заду́мы — осуществи́ть за́мыслы;

з. мерапрые́мства — осуществи́ть (вы́полнить) мероприя́тие;

2. соверши́ть, сверши́ть;

з. по́дзвіг — соверши́ть (сверши́ть) по́двиг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́йсніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць; выканаць. Здзейсніць планы. Здзейсніць запаветы правадыра. □ Час настаў — і клятву кожны здзейсніў: Мы слову нашаму гаспадары. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзяйсня́ць гл. здзейсніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзяйсне́нне гл. здзейсніцца, здзейсніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осуществи́ть сов. ажыццяві́ць, здзе́йсніць;

осуществи́ть на пра́ктике ажыццяві́ць (здзе́йсніць) на пра́ктыцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзяйсня́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна здзейсніць.

Здзяйсняльныя жаданні.

|| наз. здзяйсня́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Здзейсніць, ажыццявіць.

С. жаданне.

С. доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сверши́ть сов. здзе́йсніць, зрабі́ць, ствары́ць, учыні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)