здзе́йсніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

1. Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць.

З. планы.

2. Зрабіць што-н. незвычайнае.

З. подзвіг.

|| незак. здзяйсня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. здзяйсне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)