згіба́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. згіба́юся згіба́емся
2-я ас. згіба́ешся згіба́ецеся
3-я ас. згіба́ецца згіба́юцца
Прошлы час
м. згіба́ўся згіба́ліся
ж. згіба́лася
н. згіба́лася
Загадны лад
2-я ас. згіба́йся згіба́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час згіба́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згіба́цца несов., возвр., страд., см. згіна́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сагнуцца.

2. Зал. да згібаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгиба́ться возвр., страд. згіна́цца, згіба́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скрэ́гаць ‘ліпець, хварэць, чуць жыць’ (караліц., Нар. словатв.). Гукапераймальнага паходжання, роднаснае скрыгаць (гл.), з семантычным пераносам ‘выць, ныць, скуголіць’ → ‘хварэць, ліпець’. Параўн. яшчэ скрыпе́ць ‘скрыпець’ і ‘быць чуць жывым, з цяжкасцю падтрымліваць свае сілы’ (швянч., Сл. ПЗБ). Праблематычна Пятлёва (Этимология–1986–1987, 68), якая ўзводзіць да *(s)kręgati, ад кораня *(s)kręg‑, параўн. *kręgnotiзгібацца’ (ЭССЯ, 12, 142 і наст.) < і.-е. (s)kreng‑, (s)krengh‑ < і.-е. *(s)ker‑ ‘моршчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агу́раць ’надаесці’ (Бір. дыс.), агурэць ’разленавацца, стаць непаваротлівым’ (КЭС, лаг.), агурыцца ’абвыкнуцца, апусціцца’ (Бір. дыс., Нас.), агура ’неслух, непаслухмяны’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’, агурства (Нас.), ст.-бел. огурный ’непаслухмяны, бестурботны’ (Гарб.), огуритися ’не слухацца, упірацца’ (1557), огурство ’ўпартасць’ (1554) (Нас. гіст.), рус. огурь ’упартасць, ленасць’, огурный ’упарты, гультай’ і інш. (гл. Львоў, Зб. Вінаградаву, 172), укр. огурний, угурний ’упарты, непаслухмяны’ (гл. Патабня, Из записок, 3, 51). Булахаў (Бел. мова, 46–47) параўноўвае беларускія словы з велягурісты (гл.). Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 69 — з славац. ohurny ’магутны, бялізны, грубы’, ohurit ’аглушыць, заблытаць’, але дапускае і прэфіксальны характар a‑. Тады супастаўляюцца таксама рус. гуряться ’паводзіць сябе нахабна’, палаб. *gorniti ’гаварыць’, славац. hurny ’магутны, бялізны, грубы’, серб.-харв. гу́рати ’штурхаць, пхаць’ (гэта супастаўленне зроблена ўпершыню Патабнёй), балг. гурам ’хадзіць’. Пералічэння словы, вельмі далёкія семантычна, трэба размежаваць. Паўднёваславянскія формы звязваюцца з літ. gū́ra ’сутулы чалавек, чалавек, які ходзіць сагнуўшыся’, gū̃rinti ’хадзіць сагнуўшыся’ (Буга, RR, 1, 441), лат. gūrât ’марудна рухацца, ляніцца’ (Эндзелін, KZ, 44, 68), лат. guôrît ’марудзіць, вагацца’, guoris ’гультай, лодар’. Апошнія балтыйскія паралелі непасрэдна звязаны з беларускімі і рускімі словамі. Эндзелін таксама супастаўляе латышскія формы, серб.-харв. гӳритисезгібацца’ з ст.-грэч. γυρός ’сагнуты, гарбаты’, нарв. kūraзгібацца’ і г. д. (Параўн. яшчэ Фрэнкель, 177; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 96). Што датычыць семантычнага пераходу ад серб.-харв. гӳрити сезгібацца’, балг. погурен ’сутулы’ да серб.-харв. гу́рати ’штурхаць, пхаць, туліць’, балг. гурам ’хадзіць’, параўн. сутулы, туліць і туляцца. Польск. ohurstwo, відавочна, з беларускага (г — фрыкатыўнае), а палаб. *gorniti да гэтай лексічнай групы не адносіцца. Такім чынам, формы яшчэ індаеўрапейскія (*gau̯/gu‑r). Рэканструкцыя Львова (*agh‑) неверагодная. Супраць апошняй таксама Трубачоў, Дополн., 3, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́ша, ‑ы, ж.

1. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар’я. З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі Патомак гэты наш: Згібацца ўжо не будзе і не будзе Піць з недапітых чаш. Купала. // Уст. паэт. Кубак для віна. Давайце ўзнімем чашы За Час, працуе што на нас, На спадзяванні нашы. Вярцінскі. // перан.; чаго або якая. Пра ступень радасці, пакут і пад., якія прыйшлося перанесці каму‑н. Поўна з краем чаша гневу майго На людскія грахі ды бясчыннасці. Багдановіч. Людзі апусцілі галовы, бо ўсе ведалі, якая цяжкая чаша Кроеравай гасціннасці. Караткевіч.

2. Якая‑н. пасудзіна, ёмішча круглай формы. Палошчацца ў бронзавай чашы Вечны агонь. Аляхновіч. На прыгожай драўлянай падстаўцы ўзвышаецца велічная, акаймаваная каласамі чаша. «Маладосць».

•••

Перапоўніць чашу (цярпення) гл. перапоўніць.

Поўная чаша — багаты, заможны (пра дом).

Чаша (цярпення) перапоўнілася — няма больш сіл, магчымасці цярпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)