згару́сціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згару́шчу згару́сцім
2-я ас. згару́сціш згару́сціце
3-я ас. згару́сціць згару́сцяць
Прошлы час
м. згару́сціў згару́сцілі
ж. згару́сціла
н. згару́сціла
Загадны лад
2-я ас. згару́сці згару́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час згару́сціўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згару́сціць, ‑рушчу, ‑русціш, ‑русціць; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, умення). Згарусціць хату. // Набыць, прыдбаць што‑н. з вялікай цяжкасцю. Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусціць беднаму чалавеку сто рублёў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набыць, нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, завесці / з цяжкасцю: агораць; справіць, пажывіцца, абабіць, узбіцца, арганізаваць (разм.); дабыць, папасці, згарусціць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)