згару́сціць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
згару́шчу |
згару́сцім |
| 2-я ас. |
згару́сціш |
згару́сціце |
| 3-я ас. |
згару́сціць |
згару́сцяць |
| Прошлы час |
| м. |
згару́сціў |
згару́сцілі |
| ж. |
згару́сціла |
| н. |
згару́сціла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
згару́сці |
згару́сціце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
згару́сціўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
згару́сціць, ‑рушчу, ‑русціш, ‑русціць; зак., што.
Разм. Зрабіць што‑н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, умення). Згарусціць хату. // Набыць, прыдбаць што‑н. з вялікай цяжкасцю. Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусціць беднаму чалавеку сто рублёў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набыць, нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, завесці / з цяжкасцю: агораць; справіць, пажывіцца, абабіць, узбіцца, арганізаваць (разм.); дабыць, папасці, згарусціць (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)